| Вуліца Дзяржынскага Магілёў | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
| Горад | Магілёў |
| Раён | Ленінскі раён |
| Працягласць | 530 м |
| | |
Вуліца Дзяржы́нскага (руск.: улица Дзержинского) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.
Змест
- 1 Гісторыя
- 2 Размяшчэнне
- 3 Забудова
- 4 Зноскі
- 5 Літаратура
- 6 Спасылкі
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Трасіроўка сучаснай вуліцы не супадае з гістарычнымі, на адрэзку ад вуліцы Крыленкі да вуліцы Яцыны ідзе паралельна да былога 2-га Краснапольскага завулка. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў 1950-я гады. Названа ў 1952 годзе ў гонар Ф. Э. Дзяржынскага[1].
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Арыентавана з поўначы на поўдзень. Размешчана паміж броўкай левага берага ракі Дубравенкі і вуліцай Першамайскай, да якой паралельна. Пачынаецца ад вуліцы Крыленкі, перасякае вуліцу Яцыны, з усходу прымыкаюць Камісарыяцкі завулак і завулак Тані Карпінскай, пасля скрыжавання з якім пераходзіць у Чырвоны завулак. Працягласць 530 м.
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
Пераважае забудова 5-, 6-, 7-павярховымі жылымі дамамі[1].
- № 1 (вул. Крыленкі, 8) — Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна.
- № 6 — былы дзіцячы сад № 8.
- № 7 — Абласны цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў упраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Дзержинского улица // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дзержинского улица // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Дзяржынскага (Магілёў)
Шаблон:Вуліцы Магілёва